Феерверк юных талентаў

Культура Моладзь

Феерверк юных талентаў
III Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “На легендарнай сцэне” прайшоў нядаўна ў Віцебску. У рамках праекта “Салют талентаў” адбыўся агляд творчасці юных музыкантаў. Свае сілы ў міжнародным конкурсе спрабавалі юныя цымбалісткі, піяністкі, сямейны ансамбль “Чароўныя музыкі” і настаўніца Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Скорынава. Усе выступленні атрымалі высокую ацэнку прадстаўнічага журы.
Вольга Скорынава стала ўладальніцай Гран-пры фестывалю, скарыўшы журы тэхнічнасцю, артыстызмам і дзіўным майстэрствам выканання. На рахунку юных шумілінскіх артыстаў таксама адно другое месца і шэсць першых. Падрыхтавалі выступоўцаў настаўнікі Алена Скорынава і Ганна Красоўская.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
На здымку: Стэла Шылава, Марыя Скорынава, Святлана Кураленка, Дзіяна Пушнякова.
Надрукавана ў №39 ад 20.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *