В Шумилино вавинам вьет во дао занимаются около 30 детей

Молодёжь Спорт, туризм

Паважаць сябе і іншых
Амаль два гады ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі працуе аб’яднанне па інтарэсах “Асновы спартыўных адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”. Трэніруе юных спартсменаў Святлана Бараноўская. На сённяшні дзень адзінаборствамі займаюцца каля 30 дзяцей у дзвюх групах.

За час існавання аб’яднання сем юных спартсменаў выканалі нарматыў 2-га дарослага разраду, 12 – 1-га юнацкага. Шумілінскія барцы неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.
У аб’яднанне па інтарэсах пастаянна прыходзяць новыя дзеці, адны – застаюцца, другія – не вытрымліваюць насычанага спартыўнага рытму. Зразумела, што касцяк каманды складаюць тыя, хто займаецца ў Святланы Бараноўскай з самага пачатку. Максім і Ягор Васільевы,  Яўген Шаблін, Станіслаў Шпулёў і Яўген Данчанка змаглі заявіць пра сябе: яны на кожным старце – яўныя фаварыты. Гэту “кампанію” хлопцаў цудоўна дапоўніла Вольга Кляшчонак, якая займаецца менш чым год. Вавінам в’ет во дао  пачалі ўсё больш цікавіцца дзяўчынкі, і зараз ужо некалькі дзяўчат займаюцца ўсходнімі адзінаборствамі.
Вавінам в’ет во дао найперш выхоўвае характар і павагу да самога сябе, да старэйшых, да слабейшых… І толькі калі дзеці спасцігаюць гэта, з іх можа вырасці сапраўдны спартсмен.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 41 ад 27.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *