Демография: Шумилинский район март-апрель 2016 года

Общество

Дэмаграфія па-шумілінску

Віншуем з нараджэннем!
У сакавіку нарадзіліся:

Волкава Вікторыя (Обаль);
Вярко Цімафей (Шуміліна);
Джангаліеў Уладзіслаў (Шуміліна);
Дзераўнін Раман (Мікіціха);
Дударава Анастасія (Шуміліна);
Козік Марыя (Обаль);
Кузняцоў Іван (Шуміліна);
Куканенка Алег (Шуміліна);
Масько Кіра (Шуміліна);
Масько Ульяна (Шуміліна);
Матузава Ангеліна (Шуміліна);
Окунеў Марат (Шуміліна);
Попелаў Ілья (Шуміліна);
Сідарава Лаліта (Шуміліна);
Фядотава Марыя (Шуміліна);
Шніпава Марыя (Шуміліна);
Энгель Аляксей (Шуміліна);
Якуценка Аляксандр (Шуміліна).

У красавіку нарадзіліся:

Ананьеў Ілья (Шуміліна);
Ганчарова Ксенія (Мікіціха);
Грыцкевіч Уладзіслаў (Шуміліна);
Даніловіч Ксенія (Мікіціха);
Лазаркоў Аляксей (Шуміліна);
Марціненкава Паліна (Шуміліна);
Ільіна Паліна (Шуміліна);
Казлоў Багдан (Шуміліна);
Капытоў Іван (Шуміліна);
Карпушка Варвара (Шуміліна);
Скорынава Яўгенія (Кардон);
Цюрына Даната (Шуміліна);
Шыдлоўскі Аляксей (Мікіціха).
У сакавіку-красавіку ў раёне нарадзілася 31 дзіця. На 24 нованароджаныя пабагацела Шуміліна. Чацвёра дзетак нарадзілася на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета, двое – на Обальшчыне, адзін – на Мікалаеўшчыне.

11 шлюбаў у сакавіку, 8 – у красавіку
У сакавіку на Шуміліншчыне было зарэгістравана 11 шлюбаў. 4 пары выказалі жаданне аформіць афіцыйна свае адносіны ў аддзеле загсу райвыканкама. Па 3 шлюбы было зарэгістравана ў Светласельскім і Обальскім сельвыканкамах, адзін – у Дабейскім сельвыканкаме.
Красавік стаў больш сціплым на шлюбы – “нарадзілася” толькі 8 новых маладых сямей. Аддзел загсу райвыканкама зарэгістраваў 5 пар. Па аднаму шлюбу было зарэгістравана ў Дабейскім, Лаўжанскім і Мікалаеўскім сельвыканкамах.

Разводы
У сакавіку суд Шумілінскага раёна разгледзеў тры справы аб скасаванні шлюбу. У дзвюх разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У двух выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у адным – мужчына.  У красавіку ў судзе спраў аб скасаванні шлюбу не было. Яшчэ 7-мі сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
У загсе ў сакавіку-красавіку былі разведзены тры пары.

Страты
У сакавіку-красавіку пайшлі з жыцця 53 жыхары раёна (28 жанчын і 25 мужчын), у тым ліку 7 – працаздольнага ўзросту. Ад хвароб сістэмы кровазвароту памерла 18 чалавек, ад анкалагічных захворванняў – 8, ад старасці – 6, ад знешніх прычын – 5.
Надрукавана ў № 41 ад 27.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *