Работа за границей. Не стать жертвой мошенников.

Закон Общество

Вы сабраліся ў Кітай на работу
У апошні час павялічылася колькасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія наведваюць Кітайскую Народную Рэспубліку. Многія едуць з мэтай працаўладкавання. Пры гэтым пераважная большасць грамадзян атрымлівае запрашэнне на работу з сеткі Інтэрнэт: Viber, “Вконтакте», розных кітайскіх сацыяльных сетак, а таксама запрашаюцца замежнымі грамадзянамі, якія абяцаюць забеспячэнне працаўладкавання і знаходжанне ў Кітаі.
Прадстаўнікі кітайскіх кампаній-вярбоўшчыкаў (часта ад іх выступаюць грамадзяне Украіны, Расіі, Ірака і інш.) падманным шляхам запрашаюць дзяўчат у Кітай, як быццам бы для работы ў якасці манекеншчыц, мадэляў, для выступленняў у творчых калектывах. Пры гэтым яны ўводзяць у падман, што для такога віду дзейнасці падыдзе турыстычная ці дзелавая віза. Трэба ведаць, што для работы  ў КНР абавязкова патрэбна кітайская рабочая віза.
Вярбоўшчыкі, як правіла, працуюць праз Інтэрнэт і для афармлення кітайскіх віз запрашаюць грамадзян Рэспублікі Беларусь у Маскву (нягледзячы на наяўнасць Пасольства КНР у Мінску), альбо рэкамендуюць звяртацца да турфірмаў-пасрэднікаў, якія аказваюць са-дзейнічанне ў афармленні віз у КНР.
Па прыбыцці ў Кітай такі работадаўца, карыстаючыся залежным становішчам дзяўчат, а таксама няведаннем, як правіла, імі кітайскай мовы, выстаўляе ім непрымальныя патрабаванні, схіляючы іх да заняткаў прастытуцыяй. Пры адмове работадаўца не выконвае ўмовы складзенага на месцы (фіктыўнага) дагавора ў часці аплаты, афармлення візы, прадастаўлення жылля, часта канфіскуюцца пашпарты для як быццам бы афармлення віз і г. д.
Інфармуем, што для працаўладкавання ў Кітаі грамадзяне Беларусі абавязаны атрымаць візу катэгорыі Z, якая дае права на працоўную дзейнасць.
Грамадзяне, якія маюць турыстычныя візы, а таксама грамадзяне, якія накіроўваюцца ў КНР на вучобу ці практыку, па культурным абмене ці з дзелавымі мэтамі, не могуць быць прынятымі на работу ў КНР.
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь інфармуе, што ў апошні час пачасціліся выпадкі затрымання паліцыяй Кітая грамадзянак Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўлялі працоўную дзейнасць на тэрыторыі КНР незаконна, без атрымання адпаведных дазволаў, без наяўнасці працоўных віз, альбо якія пражывалі нелегальна.
Пры выяўленні такіх фактаў грама-дзяне Беларусі затрымліваюцца паліцыяй, змяшчаюцца ў следчыя ізалятары і абкладваюцца вялікімі штрафамі. Пры нявыплаце штрафу грамадзяне Беларусі вымушаны адбываць турэмнае пакаранне. Пасля чаго падлягаюць дэпартацыі з забаронай уезду на тэрыторыю краіны.
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуе грамадзянам, якія маюць намер выехаць на працу, пазнаёміцца ў тэрытарыяльных падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі Віцебскай вобласці з інфармацыяй аб парадку працаўладкавання ў Кітаі .
Уладзімір УШАЛ, вядучы спецыяліст
па рэгістру насельніцтва групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *