31 мая — Всемирный день отказа от курения. Откажись и ты. Сегодня модно быть здоровым

Актуалии Здоровье

Выбірай сам: кісларод або нікацін

Ужыванне тытуню – гэта глабальная эпідэмія, якая з узрастаючай моцай разбурае краіны і рэгіёны, уносіць сваю лепту  ў развіццё хвароб насельніцтва, павялічвае інваліднасць, смяротнасць, зніжае вытворчасць працы. Тысячы людзей становяцца ахвярамі  гэтага павольнага і ціхага, але  бязлітаснага забойцы.
90% выпадкаў практычна невылечнага раку лёгкіх і 80% раку гартані – таксама вынікі курэння. Са 100 выпадкаў туберкулёзу 95 прыпадае на курцоў. Тыя, хто  доўгі час  і многа курыць, у 13 разоў часцей хварэюць на стэнакардыю, у 12 разоў – на інфаркт міякарда, у 10 разоў – на язву страўніка. Штогод у свеце адзначаецца да 10 млн выпадкаў бранхіяльнай астмы, якая непасрэдна звязана з пасіўным курэннем. Такім чынам, курэнне пераўтварылася ў сур’ёзную пагрозу здароўю на нацыянальным узроўні.
У Беларусі  дзяржаўнай установай “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” ў 2015 годзе былі праведзены даследаванні “Паводзінскія фактары рызыкі насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Згодна з атрыманымі дадзенымі, у рэспубліцы курыць 27,9% насельніцтва ва ўзросце 16 год і старэй, з іх: пастаянна курыць 17,8%, ад выпадку да выпадку – 10,2%. Доля рэспандэнтаў, якія кінулі курыць, склала 14,6%, з іх 10,4% адмовіліся ад курэння больш як два гады назад, 4,2% – на працягу апошніх двух гадоў.
Размеркаванне курцоў у залежнасці ад полу выглядае наступным чынам: сярод мужчын доля курцоў, якія ўжываюць тытунь “пастаянна” і “ад выпадку да выпадку” складае 43%, доля жанчын-курцоў – 15,6%.  Доля тых, “хто курыць пастаянна”, у групе мужчын складае 30,6%, у групе жанчын – 7,2%; доля курцоў “ад выпадку да выпадку” сярод мужчын складае 12,4%, сярод жанчын – 8,4%.  На працягу апошніх 1-2 год змаглі адмовіцца ад курэння 5,4% мужчын, 3,3% жанчын.
Па ўсіх пытаннях лячэння нікацінавай залежнасці можна звяртацца да псіхіятра-нарколага па месцы жыхарства або ва ўстанову аховы здароўя “Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі” (тэл. 60-45-76).
Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны дзяржаўны ўрач Шумілінскага раёна.
Анастасія ТРЫГУБАВА, урач-бактэрыёлаг Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *