Депутаты Шумилинского райсовета приняли решение…

Президент

Льготы па арэндзе, прыватызацыя жылля і іншыя пытанні

27 мая прайшла дваццаць шостая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня Савета Ірына Новікава.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама дэпутат раённага Савета Алена Сідарэнка прапанавала ўнесці змяненні ў раённы бюджэт. Яны звязаны з пераразмеркаваннем сродкаў па артыкулах бюджэту, з мэтай рацыянальнага выкарыстання фінансавых сродкаў. У прыватнасці, аддзелу адукацыі, спорту і турызму выдзелены сродкі для летняга аздараўлення і адпачынку дзяцей: сірот, пазбаўленых бацькоўскай апекі і некаторых іншых катэгорый.
Загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама Алена Тупікава прапанавала зацвердзіць норму, якая тычыцца куплі-продажу жылых дамоў і кватэр сельскагаспадарчых арганізацый, якія знаходзяцца ва ўладанні Шумілінскага раёна. Дэпутаты ўстанавілі норму абавязковага 10-гадовага стажу работы ў гэтых арганізацыях, які неабходны для атрымання права на прыватызацыю жылля.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Тамара Сідарава прапанавала вызваліць ад пералічэння ў бюджэт часткі даходаў ад здачы ў арэнду маёмасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (гэта КУСГП “Мішневічы” і “Сіроцінскі”). Грошы, якія застануцца ў гаспадарках (каля мільярда рублёў), будуць накіраваны на развіццё вытворчай базы арганізацый.
Па прапанове галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Канстанціна Баканава дэпутаты прадставілі сацыяльную падтрымку асобнай катэгорыі цяжкахворых у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *