Шумилинские волейболисты – лучшие в области

Актуалии Спорт, туризм

Ірына Шалахава ўручае прыз капітану каманды Антону Сушынскаму

Шумілінскія валейбалісты – лідары вобласці

Валейбалісты Шумілінскай ДзЮСШ зноў святкуюць перамогу. Мы, балельшчыкі, здаецца, ужо прывыклі да таго, што шумілінская валейбольная школа практычна не ведае паражэнняў. Толькі ім самім вядома, што стаіць за лёгкасцю і нязмушанасцю прыгожай гульні, якую, як правіла, дэманструюць спартсмены. Гэта спорт, і тут не можа быць варыянтаў: ты або першы, або прайграў. Таму дырэктар школы Алег Асташонак  віншуе хлопцаў толькі з першым месцам.

Юнакі 2001-2002 гадоў нараджэння сталі пераможцамі першынства вобласці. Каманда паказала бездакорную гульню, была відавочна на галаву вышэй за сапернікаў з Оршы, Верхнядзвінска, Паставаў і іншых гарадоў. “За фаварытаў, як правіла, не хварэюць, але нашай камандзе апладзіравалі ўсе, – расказаў Алег Асташонак. – З гонарам магу сказаць, што ўпершыню за гісторыю існавання спартыўнай школы нам удалося перамагчы ў чатырох з шасці першынстваў”.

Цяпер Шумілінская ДзЮСШ – абсалютны лідар у вобласці. З гэтым дасягненнем каманду ад імя кіраўніцтва раёна павіншавала ў нядзелю 29 мая намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Па традыцыі пасля турніру ў ДзЮСШ вызначылі пераможцаў у намінацыях “За прафесійны рост” і “Лепшы ігрок” – імі сталі Віталь Воранаў і Антон Сушынскі адпаведна.

Наогул, калі гаварыць пра традыцыі, пра тое, што мацуе дух спартсменаў ад самых маленькіх да юнакоў, то ў спартыўнай школе іх багата. Кожны навабранец, напрыклад, абавязкова заводзіць сваю кветку: рознымі кветкамі ў школе застаўлены ўсе вокны. Ёсць свая і ў дырэктара. Дарэчы, маленькіх валейбалістаў у школу прыводзіць трэнер Любоў Бабова. Яна своеасаблівая “валейбольная маці” нашых спартсменаў, яна гуртуе дзяцей, робіць усё, каб яны па-сапраўднаму захапіліся спортам. Тады ўжо эстафету прымае трэнер Аляксей Паршыкаў, які даводзіць хлопцаў да такога ўзроўню майстэрства, калі перад сустрэчай з шумілінскімі валейбалістамі пацеюць далоні ў самых упэўненых у сабе спартсменаў.

Спартыўны год завершаны. Для маленькіх валейбалістаў у школе будзе працаваць спартыўны лагер, ну а старэйшыя, думаецца, і самі не выпусцяць мяч з рук.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



11 комментариев по теме “Шумилинские волейболисты – лучшие в области

  1. Шумилинская волейбольная школа подтвердила своё реноме. Молодцы! Гордиммся!

  2. УРА!!! Давай Шумилино! Давай, давай! Давай красиво! Давай, давай!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *