Прибрежная зона — хозяйственная деятельность ограничена

Общество Экология

Гаспадарчая дзейнасць каля вадаёмаў
21 мая 2015 года ўступіў у сілу новы Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўтрымлівае некаторыя прынцыпова новыя падыходы і патрабаванні ў галіне водакарыстання. Многія змены зачапілі і рэжым здзяйснення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.
Калі разглядаць у цэлым, то забароны і абмежаванні, якія дзейнічалі раней, захоўваюцца. Дадаткова ўводзіцца забарона на складзіраванне снегу з утрыманнем пясчана-солевых сумесяў і супрацьлёдных рэагентаў. Вызначаны патрабаванні да населеных пунктаў, прамысловых, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў, якія размешчаны на тэрыторыі водаахоўных зон. Яны павінны быць добраўпарадкаваны і мець цэнтральную сістэму каналізацыі ці воданепранікальныя сметнікі з арганізаваным пад’ездам для вывазу змесціва, а таксама павінны быць абсталяваны сістэмамі дажджавой каналізацыі.
Не дапускаецца мыйка транспартных сродкаў ў водаахоўных зонах, у прыбярэжных палосах да 30 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі забаронена стаянка. У межах прыбярэжных палос не дапускаецца абгароджванне зямельных участкаў на адлегласці менш за 5 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі; выдаленне, перасадка аб’ектаў расліннага свету.
Кодэксам дапускаецца правядзенне работ па вядзенні садаводства, агародніцтва і пчалярства ў прыбярэжных палосах на зямельных участках, якія знаходзяцца ў часовым карыстанні, пажыццёвым валоданні, якое перадаецца ў спадчыну, прыватнай уласнасці ці  арэндзе гараджан, на землях населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў пры ўмове правядзення ўказаных работ на адлегласці 10 м па гарызанталі ад берагавых ліній.
Усе патрабаванні па рэжыме здзяйснення гаспадарчай ці іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах водных аб’ектаў выкладзены ў артыкулах 53 і 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2014 года №149-3.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў № 43 ад 03.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *