Бухгалтар зменшыла падаткі амаль на мільярд

Происшествия Экономика

Бухгалтар зменшыла падаткі амаль на  мільярд

Ухіленне ад выплаты падаткаў вядзе да непаступлення грашовых сродкаў у бюджэтную сістэму краіны, што ўскладняе фінансаванне дзяржаўных расходаў і своечасовае выкананне сацыяльных праграм.
У многіх сельгаспрадпрыемстваў дрэннае фінансавае становішча, вось і ідуць некаторыя з бухгалтараў на хітрыкі з падаткамі, ідуць на службовы падман, змяншаючы сумы падаткаў. Можна сказаць, што сваімі махінацыямі крадуць грошы ў бальніц і школ, у пенсіянераў.

На лаве падсудных – грамадзянка Б. Яна на працягу пэўнага часу выконвала абавязкі галоўнага бухгалтара УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.  Яе абвінавачваюць у тым, што ў 2014 годзе “схавала” і не выплаціла амаль 915 мільёнаў рублёў падаткаў. Гэтая сума “выплыла” пасля  праверкі прадпрыемства раённай інспекцыяй па падатках і зборах.
Сваю віну жанчына не прызнала, тлумачыла нявыплату падаткаў памылкай і няведаннем заканадаўства.
На судовае пасяджэнне, якое вяла А. А. Сініцкая, была выклікана вялікая колькасць сведкаў – калегі, былое кіраўніцтва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, спецыялісты з упраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, інспектары падатковай інспекцыі.
Высветлілася, што жанчына працуе на сельгаспрадпрыемстве з 1982 года, заўсёды добра спраўлялася са сваімі службовымі абавязкамі. Усе сведкі характарызавалі Б. як граматнага і вопытнага спецыяліста.
Пасля дэталёвага вывучэння паказанняў сведкаў і пісьмовых дакументаў суд устанавіў, што Б. наўмысна ўнесла ў падатковыя дэкларацыі  загадзя ілжывыя звесткі, такім чынам ухілілася ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры.
Судовы рашэнне – абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, якія звязаны з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, вядзеннем бухгалтарскага ўліку тэрмінам на два гады.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *