Инспектор ДПС Алексей Шнипов вручил маленьким пешеходам фликеры

Безопасность Общество

“Дзіця – галоўны пасажыр”
На пачатку летніх канікулаў у рамках акцыі “Увага, дзеці!” супрацоўнікі ДАІ РАУС правялі прафілактычнае мерапрыемства “Дзіця – галоўны пасажыр”.
Менавіта летам пачашчаюцца выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. Многія бацькі вязуць сваіх дзяцей на экскурсію, у лагеры адпачынку, да бабуль у вёску ці на атракцыёны ў горад. Але пры гэтым не ўсе захоўваюць правілы дарожнага руху. Забываюць, што дзяцей дазваляецца перавозіць толькі ў спецыяльных крэслах. Так, у гэтым годзе за падобнае парушэнне былі прыцягнуты да адказнасці больш за трыццаць вадзіцеляў, расказаў начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. Але ж прадугледжаны заканадаўствам штраф (да 4 базавых велічынь) не ратуе чалавечае жыццё.
“Вадзіцелі, якія перавозяць дзяцей, павінны быць у першую чаргу  дысцыплінаванымі і памятаць, што дзіця – галоўны пасажыр, – кажа Мікалай Уладзіміравіч. – Падчас прафілактычнага мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ правялі адпрацоўку дарог мясцовага і рэспубліканскага значэнняў,  выступілі ў школьных лагерах, расказалі дзецям, наколькі важна захоўваць правілы на дарозе”.
Рэгулярна супрацоўнікі ДАІ праводзяць у райцэнтры прафілактычныя акцыі сярод пешаходаў-дзяцей, падчас якіх тлумачаць, наколькі важна правільна пераходзіць дарогу. Інспектар ДПС Аляксей Шніпаў (на здымку) правёў такую акцыю падчас Дня абароны дзяцей і ўручыў маленькім пешаходам у падарунак флікеры.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *