И отправились ученики Слободской школы в поход. Вместе с преподавателями. На велосипедах. На три дня

Актуалии Молодёжь Образование

“Зорны паход” па месцах баявой славы
У рамках рэспубліканскай акцыі “Мы гэтай памяці верныя”  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскі конкурс “Зорны паход” па месцах баявой славы.

Сярод асноўных задач конкурсу – выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю, прыцягненне моладзі да пошукавай работы, папулярызацыя мясцовых помнікаў ваеннай гісторыі і, зразумела, ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.
У канцы навучальнага года настаўнік геаграфіі Слабадской школы У. У. Траццякоў і настаўнік фізкультуры У. А. Кучко  прапанавалі вучням адправіцца ў “Зорны паход” на веласіпедах. Быў складзены маршрут працягласцю каля 90 км, які ўключаў у сябе наведванне пяці вайсковых пахаванняў.
У адзін з майскіх ранкаў шасцёра вучняў на чале з У. У. Траццяковым і У. А. Кучко адправіліся ў падарожжа. Першым прыпынкам велатурыстаў сталі брацкія могілкі ў вёсцы Дворышча. Турысты прыбралі галлё, усклалі кветкі. Настаўнікі расказалі пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра баі, якія вяліся на сіроцінскай зямлі.
Далейшы маршрут пралягаў праз Язвіна і Башні.  Шмат эмоцый пакінула вёска Полцева. Чароўная прырода, рэшткі старадаўняга маёнтка, экскурсія па дэндрапарку – невыпадкова тут было абрана месца для начлегу турыстаў.  Не сапсаваў настрой нават дождж, які пайшоў на другі дзень падарожжа. Як потым самі  турысты прызнаваліся, такое надвор’е зрабіла велапаход яшчэ больш цікавым і запамінальным.
Маршрут слабадскога “Зорнага паходу” ўключаў у сябе яшчэ  і Лескавічы.
Тры дні велапаходу праляцелі як адно імгненне, вучні пазнаёміліся з родным краем, яго гісторыяй. Уражанняў хопіць на цэлы год.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *