Зацверджаны ўчасткі для галасавання

Актуалии Президент

Зацверджаны ўчасткі для галасавання

4 ліпеня на пасяджэнні райвыканкама, якое правёў старшыня А. І. Снараў, былі зацверджаны ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама В. А. Емяльянаў паведаміў, што ў раёне ўтвараецца 32 участкі для галасавання, акрэсліў іх межы і месцазнаходжанне. У цэлым, захаваліся межы ўчасткаў, што былі падчас мінулых выбараў. Змянілася толькі месцазнаходжанне ўчастка і ўчастковай камісіі ў вёсцы Мішкавічы – цяпер участак для галасавання будзе знаходзіцца ў будынку школы.
З моманту прыняцця рашэння аб утварэнні ўчасткаў для галасавання пачынаецца важны этап падрыхтоўкі да выбараў – вылучэнне кандыдатур у склад участковых камісій.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Рашэнне аб утварэнні ўчасткаў для галасавання будзе змешчана ў наступным нумары газеты.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *