«Кірмашовыя замалёўкі» Шумілінскага дома рамёстваў мелі поспех


“Кірмашовыя замалёўкі”

Работнікі Дома рамёстваў падчас Дня Незалежнасці арганізавалі ў гарадскім парку выставу пад назвай “Кірмашовыя замалёўкі”. Тут можна было ўбачыць як прадметы старажытнасці, так і сучасныя эксклюзіўныя рэчы, зробленыя рукамі майстроў.
Майстры нагадалі, што даўней на тэрыторыі раёна ладзіліся кірмашы, на якіх можна было купіць не толькі прадукты, але і прадметы дамашняга ўжытку. Многія з іх былі прадстаўлены на “Кірмашовых замалёўках”. Майстры Дома рамёстваў не толькі рэкламавалі свае вырабы, але і прадавалі. Можна было набыць гліняныя гаршчэчкі, маляванкі, вышыванкі, пісанкі, карціны на шкле. Была шырока прадстаўлена шматковая тэхніка, лазапляценне, традыцыйны роспіс, саломапляценне, вязанне кручком і спіцамі.
Актыўны ўдзел у выставе прынялі майстры народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка”, якія напяклі да свята кексаў, хворасту, хлеба на кляновых лістах, а таксама прыгатавалі дранікі, крупнік, морс, дамашнія каўбаскі.
Людзі падыходзілі да выставы, любаваліся “Кірмашовымі замалёўкамі” і кампазіцыямі з жывых кветак, куплялі сувеніры на памяць, фатаграфаваліся на фоне выставы, а таксама разам з кірмашовым конікам і лялькай Маслёнай.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *