На почте в Оболи можно и «Герой працы» выписать, и ковёр купить

Актуалии Грамадства

Дыван у Обалі можна купіць толькі на пошце
Пошта ў населеным пункце ніколі “не сумуе” без наведвальнікаў. А калі гэта такі буйны пасёлак, як Обаль, тым больш. Гэту думку пацвердзіла і  начальнік мясцовага аддзялення паштовай сувязі вопытны паштовы работнік Алена Будневіч (на здымку).
Паштовае абслугоўванне абальчан і яшчэ жыхароў Грудзінава забяспечваюць два аператары і тры паштальёны. Апроч традыцыйных паштовых паслуг тут, як і ў любым паштовым аддзяленні раёна, вядуць бойкі гандаль іншымі неабходнымі ў быце таварамі. Добра, напрыклад, ідуць дываны, дывановыя пакрыцці. Тым больш, што акрамя як на пошце, у гэтым шматлюдным пасёлку такі тавар больш нідзе і не купіш.
Нас, карэспандэнтаў раённай газеты, вядома, вельмі цікавіла, наколькі ахвотна жыхары Обалі выпісваюць “Герой працы”. Алена Генадзьеўна расказала, што ў пасёлку ў раёнкі сёння 165 падпісчыкаў. Мы шануем сваіх сяброў і будзем вельмі рады набыць новых. Падказвайце тэмы, запрашайце журналістаў у госці – мы абавязкова прыедзем, каб напісаць пра добрых людзей, руплівых гаспадароў, вясёлыя святы і розныя жыццёва важныя пытанні.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *