Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Вынікі тэсціравання
Завершаны першы этап уступнай кампаніі – правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання. Сёлета ў тэсціраванні прынялі ўдзел 28,2 тыс. абітурыентаў, што на 300 чалавек менш у параўнанні з мінулым годам.
У чатырох пунктах тэсціравання ў кожнай аўдыторыі пастаянны кантроль ажыццяўлялі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю з прыцягненнем 400 работнікаў устаноў і арганізацый.
У бягучым годзе не было выпадкаў выдалення абітурыентаў за парушэнне парадку правядзення тэсціравання (у 2015 годзе 2 чалавекі былі выдалены за карыстанне шпаргалкамі).
З вынікамі здачы ЦТ абітурыенты могуць азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў – www.rikz.unibel.by.
Звяртаем увагу паступаючых у ВНУ, што ў бягучым годзе з улікам нормаў Правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі не дапускаюцца абітурыенты, якія атрымалі сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання з адзнакамі:
ад 1 да 9 балаў па 100-бальнай шкале па рускай і беларускай мовах,
па першым профільным прадмеце: ад 1 да 14 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 19 балаў – па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу,  грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы);
па другім профільным прадмеце: ад 1 да 9 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 14 балаў па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу,  грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы).
Разам з тым указаныя абітурыенты маюць права ў далейшым прымаць удзел у конкурсе на ўсе формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Зараз пачаўся другі этап уступнай кампаніі – прыём дакументаў, здача ўступных экзаменаў па асобных дысцыплінах і залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Звароты па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі прымаюць камісіі, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе. Старшынямі гэтых камісій з’яўляюцца члены дзяржаўнай камісіі па кантролі, намеснікамі старшынь камісій – супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Акрамя таго звароты грамадзян прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” Камітэта дзяржкантролю: у Віцебску – (0212) 42-61-93; у Полацку – (0214) 42-41-46; у Оршы – (0216) 21-09-16.

Выплата зарплаты
Пытанне кантролю за своечасовай выплатай заработнай платы з’яўляецца адной з прыярытэтных задач Камітэта дзяржкантролю.
Пры гэтым працягваюць выяўляцца факты несвоечасовай выплаты зарплаты работнікам, а таксама ўтойванне парушэнняў тэрмінаў выплаты.
Так, Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці пры праверцы Віцебскага камерцыйнага прадпрыемства ААТ “Лэдзі Гранд” выяўлены факты несвоечасовай выплаты зарплаты і складання фіктыўных дакументаў па змяншэнні запазычанасці.
У выніку дзеянняў дырэктара зарплата 156 работнікаў за люты-сакавік 2016 года ў размеры больш за 400 млн руб. была выплачана з парушэннем устаноўленых тэрмінаў ад 1 да 33 дзён. Несвоечасова выплачваўся і зародак за час працоўнага водпуску, падавалася скажоная справаздачнасць.
Разглядаецца пытанне аб накіраванні матэрыялаў праверкі ў праваахоўныя органы.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *