Шумилинские дорожники ремонтируют дорогу Чисти-Новозароново

Экономика

Дарожныя  клопаты

Вядома, былі ў дарожнікаў і больш хлебныя часы, зрэшты, як і ва ўсіх. Усведамляць, што роднае прадпрыемства перажывае крызіс – нялёгка. У той жа час не трэба дапускаць, каб настальгія па былому ўвайшла ў звычку. Гэта разумеюць у ДРБУ-204 і стараюцца выжыць у прапанаваных часам умовах.
За першае паўгоддзе прадпрыемства ўвайшло ў тройку лепшых у вобласці па выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця, заўважыў начальнік Руслан Насцюшкін. Сёння стратэгічным аб’ектам, на якім занята большая частка работнікаў, з’яўляецца будаўніцтва лесагаспадарчай аўтамабільнай дарогі Чысці-Новазаронава.
У маі быў адрамантаваны пад’езд да вёскі Улазавічы, а на ліпень за-планаваны рамонт дарогі Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні. Дарога сама па сабе працяглая, але прыводзіць у парадак, сказаў Р. М. Насцюшкін, будуць найгоршыя ўчасткі па 500-700 метраў.
Добраўпарадкаванне дарог, грэйдзіраванне, ямачны рамонт – у дарожнікаў шмат надзённых клопатаў і абавязацельстваў перад землякамі, якія не адменіць ніякі крызіс. Яны не адмаўляюць у дапамозе сельскагаспадарчым прадпрыемствам, заўжды ўдзельнічаюць ва ўвасабленні ідэй кіраўніцтва раёна па добраўпарадкаванні Шуміліншчыны.
Не можа не засмучаць тое, што ўжо шмат год на прадпрыемстве не абнаўлялася тэхніка, вось толькі нядаўна ўдалося купіць “Газель”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *