Новости Витебской епархии

Духоўнае Новости

Маладзёжны фестываль “Адзігітрыя”
31 ліпеня ў Віцебску пачынаецца чатырнаццаты праваслаўны маладзёжны фестываль “Адзігітрыя”.
З 31 ліпеня плануецца правядзенне адборачнага туру ўдзельнікаў фестывалю. У гэты дзень пачнуць работу маладзёжныя секцыі, адбудуцца канцэрты груп і выканаўцаў на тэрыторыі праваслаўнага аздараўленчага лагера “Дружба” ў вёсцы Вароны.
1 жніўня ў 19.00 каля Успенскага кафедральнага сабора пройдзе канцэрт лаўрэатаў і дыпламантаў фестывалю.
3 жніўня ў 19.00 на сцэне Летняга амфітэатра пройдзе гала-канцэрт ўдзельнікаў. Уваход – свабодны.
5 жніўня пачнецца крыжовы ход з Віцебска ў Смаленск да цудатворнай  смаленскай іконы Божай Маці “Адзігітрыя”, святкаванне якой устаноўлена 10 жніўня. Усе жадаючыя могуць далучыцца да крыжовага ходу ў любым пункце яго праходжання.
5 жніўня вечарам начоўка ўдзельнікаў працэсіі адбудзецца ў Лёзне, 6 – у Рудні, 7 – у Галынках, 8 – у Гняздове, а 9 жніўня да 12.00 крыжовы ход плануе прыбыць у Смаленск і прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
Больш падрабязную інфармацыю пра фестываль і крыжовы ход можна атрымаць па тэл. 305-99-67, 598-37-10 МТС.

Набор у духоўныя класы
Віцебскае праваслаўнае жаночае духоўнае вучылішча аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год. Сюды могуць паступаць жанчыны да 45 год.  Форма навучання – дзённая, тэрмін навучання – 3 гады. Жадаючыя вучыцца на падрыхтоўчым аддзяленні – 1 год – могуць прыходзіць на заняткі вечарам.  Абучэнне праводзіцца на аддзяленнях: рэгенцкае, іканапіснае, царкоўнай вышыўкі.
Віцебская духоўная семінарыя таксама аб’яўляе набор студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленні, якія рыхтуюць царкоўнаслужыцеляў Рускай Праваслаўнай Царквы. Паступаючыя ў семінарыю павінны ведаць асновы праваслаўнага веравучэння, Свяшчэнную гісторыю Старога і Новага Запаветаў, а таксама напісаць выказванне на царкоўна-гістарычную тэму. Ад абітурыентаў патрабуецца асэнсаванае веданне малітваў, з пералікам якіх і больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў духоўнай школе.
Прэс-служба Віцебскай Епархіі.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *