Педагогические кадры: завуч – второй директор в школе

Людзі і лёсы Образование

Намеснік  – другі дырэктар
Летнія канікулы. У школе цішыня. Здаецца, паснулі вучнёўскія парты, пайшоў у водпуск школьны званок. У адпачынку і настаўнікі. Але намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяне Віктараўне Жамойдзінай не адпачываецца, прыйшла на работу ў час водпуску, трэба тэрмінова адправіць у раён справаздачы. І так заўсёды.
Пасада завуча вельмі адказная і нялёгкая (недарэмна завуча называюць другім дырэктарам).
“Сапраўды, Таццяна Віктараўна і за дырэктара другі раз працуе, і за выхавацеля, і за настаўніка, і нават за загадчыка школьнай гаспадаркі, – гаворыць дырэктар Башнёўскай СШ В. П. Зянькоў. – Вельмі важна ў рабоце мець такога чалавека, якому давяраеш, на якога можаш спадзявацца, як на самога сябе”.
Таццяна Віктараўна працуе завучам дванаццаць гадоў, педагагічны стаж складае амаль тры дзесяткі гадоў. Але за работай гады мільгаюць неўпрыкмет.
“Калі шчыра, – гаворыць Т. В. Жамойдзіна, – пашанцавала на педагагічны калектыў. Большасць настаўнікаў вопытныя прафесіяналы”.
А для маладых Таццяна Віктараўна  – першы дарадца і настаўнік. Падказвае, тлумачыць, раіць, а калі заслужылі, і крытыкуе. Часта да яе прыходзяць за парадай. І не толькі як да завуча школы, але і як да тактоўнага і разважлівага чалавека.
На плячах завуча школы – метадычная работа з кадрамі, унутрышкольны кантроль. Таццяна Віктараўна праводзіць “круглыя сталы”, рыхтуе педсаветы і канферэнцыі, абагульняе вопыт педагогаў, займаецца і атэстацыяй, бо з’яўляецца кіраўніком школьнай атэстацыйнай камісіі. Ды ці мала яшчэ якіх спраў у завуча. А яшчэ Таццяна Віктараўна выкладае ўрокі матэматыкі.
Работа займае ўвесь час. Школа сапраўды стала другім домам.

Автор Лариса КИСЕЛЁВА.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *