Подведены итоги конкурса детских рисунков «Подружись со спортом!»

Образование

Заместитель начальника РОО В. М. Сокович вручает призы победителям конкурса

“Пасябруй са спортам!” –
пад такой назвай прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў. Ініцыятарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі і рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”. У конкурсе прынялі ўдзел юныя мастакі з 17 устаноў адукацыі.
Ва ўзроставай катэгорыі 6-9 год пераможцай стала Юлія Емяльянава з СШ №1, другім – Яўген Лазука з Льнозаводскай школы, трэцяе месца падзялілі Яўген Будневіч з Кардонскай школы і Ульяна Пушкарова з Мішкавіцкай школы.
Ва ўзросце 10-13 год прызёры наступныя: першае месца – Дар’я Балботкіна (Башнёўская школа), другое – Вольга Мінаева (Башнёўская школа), трэцяе – Уладзіслаў Мамойка (Лявонаўская школа) і Наталля Мясаедава (СШ №2).
Усе пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы ад раённага аддзела адукацыі і каштоўныя падарункі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Лепшыя работы будуць удзельнічаць у абласным этапе.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *