Вадим Науменко работает учителем физкультуры Шумилинской СШ №2 третий год

Молодёжь Образование Спорт, туризм

Малады настаўнік фізкультуры
Трэці год настаўнікам фізічнай культуры ў Шумілінскай СШ №2 працуе Вадзім Аляксандравіч Навуменка.

Вадзім з настаўніцкай сям’і, маці – філолаг, бацька – настаўнік фізкультуры. “Зразумела, што з дзяцінства ведаў, што такое настаўніцкая работа, – адзначае хлопец. – І такая карпатлівая праца мне даспадобы, у сваім жыцці іншай прафесійнай сцежкі ўявіць не мог”.
У  школе Вадзім, па яго словах, займаўся практычна ва ўсіх секцыях і гуртках. Займаўся валейболам у Анатоля Завадскага, баскетбол любіў і паралельна закончыў музычную школу па класе “баян”. Гэта цяпер В. Навуменка разумее, што ў 5-7 класах не трэба было “распыляцца” на розных гуртках, тады і ў спорце, у прыватнасці, у валейболе можна было дасягнуць значна большых вынікаў.
І ўсё-такі прыклад бацькі і любоў да спорту перамаглі – Вадзім паступіў і закончыў факультэт фізічнага выхавання ВДУ імя П. М. Машэрава.
Вучні цягнуцца да маладога настаўніка, з задавальненнем бягуць у спартыўную залу. А гэта ўжо – сфарміраваныя  пазітыўныя адносіны да здаровага ладу жыцця.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 20.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *