Работники и воспитанники районного социально-педагогического центра выражают благодарность за поддержку и помощь

Образование Общество

Шчыры дзякуй за дапамогу дзецям
У верасні ў раёне праводзілася акцыя “Клопат” з мэтай дапамагчы дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Прыемна адзначыць, што ў акцыі бралі ўдзел як жыхары, так і арганізацыі раёна і вобласці. Адміністрацыя і выхаванцы ДУА “Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” выказваюць шчырую падзяку работнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Обальскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай, ПУ “Віцебскгаз”, раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААБ “Беларусбанк”, Обальскага керамічнага завода, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне; а таксама жыхарам раёна І. Забіраву, М. А. Загнетавай, Н. М. Бякавай, В. В. Зінкінай, А. А. Каралёвай, М. А. Антонавай, А. А. Шашковай, М. А. Масько, Л. А. Сідаравай, сям’і Голуб, М. А. Шарафутдзінавай і многім іншым.
Удзельнікі акцыі аказалі дапамогу выхаванцам прытулка ў выглядзе канцылярскіх тавараў, школьна-пісьмовых прылад, адзення і абутку, сродкаў асабістай гігіены, мыючых і чысцячых сродкаў, спартыўнага інвентару, дзіцячага веласіпеда, прысмакаў, фруктаў, цацак.
Дзякуючы работнікам “Віцебскгазу”, у прытулку з’явіўся новы тэлевізар.   Незабыўныя ўражанні пакінулі актывісты арганізацыі БРСМ “Віцебскгазу” і работнікі Дэпартамента аховы з сабакам Соняй, якія не толькі прывезлі падарункі, але і правялі цікавыя мерапрыемствы.
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў пасільны ўдзел у акцыі “Клопат”. Спадзяемся, што аказанне дапамогі дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, стане добрай традыцыяй у нашым раёне.
Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *