Дзевяць дзён у “Альтаіры”

Молодёжь Общество

Дзевяць дзён у “Альтаіры”

“Традыцыйна ў час летніх канікул раённы камітэт БРСМ  ладзіць для падлеткаў валанцёрскі лагер “Альтаір”, – расказаў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын. – Сёлета 20 падлеткаў адпачываюць у лагеры, які працуе на базе Шумілінскай СШ №2”.

Валанцёрскі лагер “Альтаір” – гэта дзевяць дзён добрых уражанняў і станоўчых эмоцый. У падлеткаў, якія адпачываюць у лагеры, проста няма часу на сум і дрэнны настрой. Выхавальнікам  стала спецыяліст райкама ГА БРСМ Аксана Дружкіна, якая адзначыла, што дзеці з задавальненнем прынялі насычаную праграму лагера.
Захапляючымі выдаліся для дзяцей экскурсіі у раённы аддзел па надзвычайных  сітуацыях і раённы аддзел унутраных спраў. Як самі прызнаваліся, уразіла ўсё –  тэхніка, комплекс для трэніровак і спецабмудзіраванне. Зразумела, такія сустрэчы з выратавальнікамі і міліцыянерамі пайшлі падлеткам толькі на карысць, а некаторыя, дарэчы, пачалі ўсур’ёз задумвацца, каб у далейшым абраць  для сябе гэтыя прафесіі. Сумесна з супрацоўнікамі РАНС падлеткі правялі  акцыю “Летні патруль”, падчас якой раздавалі шумілінцам лістоўкі з інфармацыяй пра правілы пажарнай бяспекі, паводзін у лесе і на вадаёмах.
У Шумілінскім краязнаўчым музеі  дзяцей чакала не толькі экскурсія, а і патрыятычная гульня-квест. Работнікі раённай бібліятэкі правялі для “Альтаіра” прафілактычную сустрэчу на тэму “Стоп, спайс!”.
Не забываліся адпачываючыя і пра спорт: наведвалі трэнажорную залу ФСК “Здароўе”, у спартыўным азарце і барацьбе прайшоў Дзень спартыўных спаборніцтваў.
Сённяшні дзень для падлеткаў з “Альтаіра” мае адценне суму: занадта ж хутка праляцелі гэтыя дзевяць дзён у валанцёрскім лагеры …
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *