Благотворительный концерт пройдёт в г.п. Оболь в субботу

Актуалии Общество

Дабрачынны канцэрт “Цёплыя сустрэчы”
пройдзе 17 снежня ў ГДК г. п. Обаль. Удзел у мерапрыемстве прымуць калектывы Шумілінскага ГДК, школы мастацтваў, Обальскага ГДК, вучні Шумілінскай СШ №1.
Уваходным білетам могуць быць: удзел у праектах Чырвонага Крыжа, накіраваны на аказанне дапамогі маючым патрэбу людзям; новыя ці былыя ва ўжыванні рэчы, якія будуць перададзены маламаёмасным грамадзянам і ў прытулкі; грашовыя ахвяраванні ці проста ваша салідарнасць з ідэямі і праектамі Чырвонага Крыжа.
У фае Дома культуры любы жадаючы зможа праверыць свой артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю медспецыяліста, азнаёміцца з інфармацыяй аб дзейнасці Чырвонага Крыжа. Таксама тут будзе ўстаноўлена скарбонка Чырвонага Крыжа для збору ахвяраванняў.
Яркая канцэртная праграма, а таксама латарэя з розыгрышам каштоўных прызоў падораць вам цудоўны настрой.
Запрашаем на “Цёплыя сустрэчы”! Пачатак у 14.00.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *