Пасхальное послание православным Шумилинщины

Актуалии Общество

Хрыстос Уваскрэс!
Дарагія  жыхары шумілінскай зямлі! Зноў мы сустракаем Вялікдзень Божы  і нашы сэрцы напоўнены невычэрпнай радасцю. Дзень святога Хрыстова Уваскрэсення, як ніякі іншы, умацоўвае  ў нас Веру, Надзею, Любоў.
Сёння радасць наша бязмежная, бо Хрыстос памёр за грахі ўсяго свету і ўваскрэс для ратавання ўсіх. Памножым нашу радасць справамі любві і міласэрнасці. Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова надасць сілы, ім-кненне жыць і працаваць дзеля агульнай карысці.
Віншую ўсіх вас, браты і сёстры, з самым вялікім хрысціянскім святам — Вялікаднем Хрыстовым і жадаю ўсім душэўнага міру, велікоднай радасці, хрысціянскай любві, здароўя, душэўнага ратавання і Божага бласлаўлення ва ўсіх добрых справах!
Няхай боская ласка і міласць Уваскрэслага Госпада нашага Ісуса Хрыста будзе заўсёды з вамі! Сапраўды Уваскрэс Хрыстос!
Іерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Велікодныя богаслужэнні пройдуць:
у храмах — Шуміліна (Афанасія Брэсцкага), Лескавіч (Прападобнага Сергія), Лоўжы (Успення Святой Багародзіцы), Обалі (Прападобнага Ануфрыя Вялікага). Пачатак у 23 гадзіны. Аўтобус да Лескавіч адпраўляеццаад чыгуначнага вакзала ў 22.30; з Лескавіч – у 4.00



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *