Сотрудники Шумилинского РОВД раскрыли нарколабараторию. «Химиком» оказался местный житель

Происшествия

Знайшлі  наркалабараторыю
Супрацоўнікі РАУС у рамках спецыяльнай праграмы “Мак-2016”, якая пачалася ў маі, адпрацоўвалі прыватны сектар райцэнтра. Каля аднаго з дамоў іх увагу прыцягнуў рэзкі пах растваральніку. Зайшоўшы ў хату, міліцыянеры  ўбачылі хатнюю наркатычную лабараторыю: макавая сыравіна, растваральнік, прыстасаванні для вырабу наркотыкаў. “Хімікам” аказаўся мясцовы жыхар, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за выраб і захоўванне наркатычных сродкаў. Ён ва ўласным доме “варыў” ацэціраваны опій – асабліва небяспечны моцнадзеючы наркотык.
Як паведаміў старшы следчы райаддзела Следчага камітэта Віктар Казлоўскі, на мінулым тыдні была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 328.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў”. Абвінавачваемы па гэтым артыкуле можа пазбавіцца волі тэрмінам да пяці год.
Мужчына расказаў, што мак ён назбіраў на прыватных агародах.
“З пачатку спецпраграмы “Мак-2016” супрацоўнікі РАУС склалі 16 адміністрацыйных пратаколаў на гаспадароў, на чыіх агародах раслі наркаўтрымліваючыя расліны, – расказвае оперупаўнаважаны па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Руслан Бруеў. – Пра тое, што нельга вырошчваць мак, пастаянна паведамляецца ў СМІ, вядуцца прафілактычныя гутаркі. Але асобных грамадзян не палохае і тое, што за наркаўтрымліваючыя расліны на агародзе можна атрымаць штраф да 20 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне, калі вы чуеце, што з кватэры суседзяў пастаянна даносіцца моцны пах растваральнікаў ці ацэтону, тэлефануйце ў міліцыю (102, 4-10-06). Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *