24 апреля — Пасха по календарю православной и католической конфессий

Актуалии Официально

Светлае свята Вялікадня

Паважаныя веруючыя праваслаўнай і каталіцкай канфесій!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас са святам – Уваскрэсеннем Хрыстовым!
Велікодныя ўрачыстасці з кожным годам усё шырэй уваходзяць у наша жыццё, з’яўляюцца сведчаннем адраджэння шматвекавых хрысціянскіх традыцый.
Глыбінны сэнс гэтага светлага свята – перамога жыцця над смерцю. дабра над злом. Вялікдзень дорыць нам высокую духоўную радасць, надзею і любоў, узмацняе веру ў маральныя ідэалы, напаўняе добрымі пачуццямі міласэрнасці і спачування.
Напярэдадні Вялікага свята прыміце шчырыя пажаданні міру, шчасця і дабра. Няхай гэтыя велікодныя дні сагрэюць вашы сэрцы радасцю і цеплынёй зносінаў з роднымі і блізкімі. Жадаем вам моцнага здароўя,  невычэрпных духоўных сіл, поспехаў у добрых справах і пачынаннях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *