Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Фіктыўныя дагаворы пазык
КДК Віцебскай вобласці пры праверцы аднаго з віцебскіх камерцыйных прадпрыемстваў па пашыве адзення выявіў факты несвоечасовай выплаты зарплаты работнікам, а таксама ўтойвання запазычанасці па аплаце працы шляхам складання фіктыўных дагавораў пазыкі з работнікамі і беспадстаўнага запісу ў бухгалтарскім уліку фактаў па змяншэнні запазычанасці па зарплаце.
Кіраўніком прадпрыемства перыядычна афармляліся дагаворы пазык, згодна з якімі работнікі як быццам бы давалі прадпрыемству пазыкі ў памеры  сваёй нявыплачанай зарплаты. Пры гэтым фактычна грашовыя сродкі і іншая маёмасць (рэчы) ў якасці пазык работнікамі прадпрыемству не перадаваліся, дакументы перадачы не складаліся.
На падставе складзеных дакументаў пазык без афармлення пярвічных дакументаў і ажыццяўлення гаспадарчых аперацый па атрыманні пазык і выплаце зарплаты ў бухгалтарскім уліку прадпрыемства неабгрунтавана ажыццяўляліся праводкі, якія змяншалі запазычанасць перад работнікамі па зарплаце, тым самым утойваліся факты нявыплаты зарплаты супрацоўнікам.
У выніку такіх дзеянняў зарплата 156 работнікаў за люты-сакавік 2016 года ў памеры, які перавышае 400 млн. недэмінаваных руб., была выплачана з парушэннем вызначанага тэрміну ад 1 да 33 дзён.
Па выніках праверкі на кіраўніка прадпрыемства і само прадпрыемства накладзены адміністрацыйныя штрафы. Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.

Фестывальны гандаль
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці вывучаны пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства гандлюючымі суб’ектамі ў г. Віцебску ў час правядзення фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Вынікі маніторынгу паказалі, што ў кожным з 4-х абследаваных аб’ектаў былі дапушчаны парушэнні пры ажыццяўленні дробнарознічнага гандлю.
Кіраўнікам гандлёвых арганізацый вынесены рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў. Матэрыялы таксама накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам для прыняцця мер рэагавання і забеспячэння папераджальнага кантролю за арганізацыяй гандлёвага абслугоўвання.

Парушэнні – ва ўсіх правераных крамах
КДК Віцебскай вобласці праверыў 7 гандлёвых аб’ектаў Расонскага райпо і 11 гандлёвых аб’ектаў Талачынскага райпо. Ва ўсіх правераных магазінах выяўлены парушэнні.
У кожным магазіне прапаноўваліся тавары з прайшоўшымі тэрмінамі годнасці ад 14 гадзін да 174 дзён.
Ва выніках праверкі вінаватыя асобы будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці (за парушэнне правілаў  гандлю – у памеры да 10 базавых велічынь, за парушэнне санітарных нормаў – да 30 БВ).
Пра сітуацыю і неабходнасць узмацнення кантролю за работай прадпрыемстваў гандлю праінфармаваны Расонскі і Талачынскі райвыканкамы.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *