Дарагія цукар і грэчка? Тэлефануйце

Вестник Комитета госконтроля Общество

Дарагія цукар і грэчка? Тэлефануйце

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 6-30 красавіка праводзіць “гарачую лінію” з жыхарамі вобласці па пытаннях павышэння рознічных цэн у гандлёвых аб’ектах на сацыяльна значныя тавары.

У 1 квартале 2020 года па дадзеным пытанні кантрольныя мерапрыемствы былі праведзены ў 21 аб’екце ў Віцебску, Віцебскім, Лёзненскім і Лепельскім раёнах. Падчас іх устаноўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку выпадкі перавышэння ўстаноўленых Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь гандлёвых надбавак пры фарміраванні рознічных цэн на цукар белы крышталічны і крупы грэцкія.
Пра факты значнага павышэння рознічных цэн у гандлёвых аб’ектах на сацыяльна значныя тавары – малако, тварог, смятану, хлеб, мяса, птушку, каўбасы вараная, рыбу марожаную, алей раслінны, бульбу, капусту белакачанную, яблыкі, крупы, муку і інш., а таксама пра выпадкі адсутнасці ў продажы неабходнага асартыменту, у першую чаргу айчынных вытворцаў, можна паведамляць з 6 да 30 красавіка з 10.00 да 11.00 на тэлефон «гарачай лініі» Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці 8(0212)37-54-53.
Вашы прапановы дапамогуць больш поўна выяўляць выпадкі неабгрунтаванага росту цэн і прымаць аператыўныя меры рэагавання да нядобрасумленных суб’ектаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №28 ад 10.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *