Камісія пачала праверку подпісаў


Камісія пачала праверку подпісаў
2 жніўня адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гарадоцкай выбарчай акругі №21, на якім разгледжаны пытанні аб арганізацыі работы па праверцы подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах для збору подпісаў  выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая мяркуецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты і адборы падпісных лістоў для праверкі, а таксама аб размеркаванні грашовых сродкаў паміж участковымі выбарчымі камісіямі.
Дарэчы, як паведамляе акруговая выбарчая камісія, дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21 падалі чатыры прэтэндэнты. Траіх вылучылі палітычныя партыі: Іваноў П. Ю. – ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Лыхалат М. А. – ад Камуністычнай партыі Беларусі, Сямашка В. А. – ад Беларускай патрыятычнай партыі. Мірош В. В. вылучаны ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Згодна з календаром выбараў рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе да 11 жніўня.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 61 ад 05.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *