7 жніўня – Дзень чыгуначніка

Актуалии Экономика

7 жніўня – Дзень чыгуначніка

Паважаныя работнікі чыгуначнай галіны Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў
сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём чыгуначніка!
Будаўніцтва чыгункі дало штуршок развіццю раёна, звязала яго з іншымі рэгіёнамі краіны. Стальныя магістралі забяспечваюць бесперабойны рух грузаў, перавозку пасажыраў, што спрыяе наладжванню ўстойлівых гандлёва-эканамічных і гаспадарчых сувязяў. Дакладную і стабільную работу гэтай складанай сістэмы падтрымліваюць чыгуначнікі, уносяць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Стварэнне камфортных і бяспечных умоў для пасажыраў, прафесіяналізм, надзейнасць – асноўныя прынцыпы работы чыгуначнікаў. Штодзень вам давяраюць сваё жыццё многія людзі. Вы заўжды апраўдваеце давер, адказна і дакладна выконваеце сваю работу.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за высокі прафесіяналізм, зладжаную работу, добрасумленнасць і дысцыпліну, якія ва ўсе часы вызначалі чыгуначнікаў. Шчыра жадаем здароўя, дабрабыту і ўдачы вам і вашым блізкім!

Надрукавана ў № 61 ад 05.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *