Очередные волейбольные победы шумилинцев

Актуалии Спорт, туризм

Выйгралі першы тур
Сёлета Дзіцяча-юнацкая валейбольная ліга атрымала статус рэспубліканскага першынства і праводзіцца ў новым фармаце. Усе каманды разбіты на дзве групы: група “А” – Брэст, Мінск і Шуміліна; група “Б” – Гомель, Гродна, Кобрын і Валожын. Па выніках чатырох тураў па дзве лепшыя каманды трапляюць у “фінал чатырох”, дзе і вызначыцца пераможца.
Першы тур лігі групы “А” прымала Шуміліна. Шумілінская каманда, якую трэніруе Аляксей Паршыкаў,  пераканаўча (3:0) выйграла і брэсцкіх, і мінскіх валейбалістаў. Кожны з нашай каманды паказаў годны ўзровень гульні, адзін валейбаліст быў лепей за другога – і гэта была сапраўды адзіная моцная каманда.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *