“Славянскій базар в Витебске” завершился. Гран-при остался в Беларуси

Актуалии Культура

Алена Ланская

Гран-пры застаўся ў Беларусі

Уладальніцай Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2011”, які праходзіў на юбілейным Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, стала Алена Ланская з Беларусі. Яна атрымала 15 тысяч долараў, спецыяльны прыз “Ліра” і дыплом уладальніка “Гран-пры” ХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.

Першую прэмію журы пад старшынствам міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі прысудзіла артысту Данецкага нацыянальнага акадэмічнага ўкраін-скага музычна-драматычнага тэатра Уладзіміру Квасніцы (Украіна). Яму дасталіся 9 тысяч долараў.

Другую прэмію ў 6 тысяч долараў падзялілі студэнтка Літоўскай музычнай акадэміі Рута і кампазітар, піяніст з Чэхіі Давід Дэйл. Спявак з Казахстана Алішэр Карымаў і спявачка з Малдовы Крысціна Скарлат падзялілі трэцюю прэмію ў 3 тысячы долараў. Усе прызёры атрымалі спецыяльны прыз “Ліра” і дыплом лаўрэата конкурсу.

Спецыяльная прэмія імя Уладзі-міра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканаўчае мастацтва была ўручана Дайнісу Скуцелісу (Латвія).

Для беларускіх выканаўцаў перамога Алены Ланской – чацвёртая. Раней Гран-пры конкурсу атрымлівалі Максім Сапацькоў (2003), Пётр Ялфімаў (2004) і Паліна Смолава (2005). Сярод прызёраў конкурсу былі Андрэй Хлястоў, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Наталля Падольская, Гюнеш і Георгій Калдун.

Па інфармацыі БелТА.

Надрукавана ў № 53 ад 15.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *