Сайт «Герой працы» приглашает

Актуалии Новости

Запрашаем на сайт “Герой працы”
Шаноўныя чытачы!. Мы рады паведаміць вам, што ў нашай з вамі раённай газеты з’явіўся ўласны сайт. А гэта значыць, што ўсе матэрыялы, што друкуюцца ў газеце (а падчас і больш), вы можаце чытаць у электронным выглядзе. Адрас сайта просты: вам дастаткова набраць www.shumilino.by — і вы адкрыеце электронную версію газеты. 24 гадзіны ў суткі, у любы дзень тыдня газета “Герой працы” — анлайн. У рэжыме анлайн — самыя свежыя навіны, інтэрактыўныя абмеркаванні, каментарыі чытачоў, фотагалерэя.
Калі газету вы атрымліваеце ў аўторак і пятніцу, у інтэрнэце свежыя матэрыялы чытайце і абмяркоўвайце ў другой палове дня напярэдадні.
Акрамя газетных матэрыялаў вы знойдзеце на сайце інфармацыю пра газету, пра кошт  падпіскі і рэкламы ў газеце, кантактныя тэлефоны. На сайце газеты змешчаны расклад руху аўтобусаў і цягнікоў з Шуміліна і іншая карысная інфармацыя.
Калі вас узрушыў матэрыял альбо наадварот вы не згодны з аўтарам публікацыі, пакіньце свой каментарый, мы будзем вам вельмі ўдзячныя.
Штотыднёва вам прапануецца інтэрактыўнае апытанне. Акрамя таго вы можаце пакінуць сваё пытанне, на якое будзе дадзены адказ на старонках газеты і на сайце.
На сайце ёсць старонка “Объявления”, дзе вы можаце размясціць сваю аб’яву і рэкламу. Запрашаем да супрацоўніцтва прадпрыемствы і арганізацыі – рэклама на сайце газеты наблізіць вашу прадукцыю да спажыўца.
Плануецца размяшчэнне на сайце праграм раённага радыё ў фармаце mp3 і відэасюжэтаў. У перспектыве на сайце вы знойдзеце блогі журналістаў газеты, зможаце весці гутарку ў прамым эфіры з прадстаўнікамі ўлады.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *