Доска почёта Шумилинского района: Антонина Слемнёва

Актуалии Экономика

Ствараць і будаваць – сутнасць жанчыны
Аб’ект яшчэ толькі ў планах, а інжынеры вытворча-эканамічнага аддзела
ва ўсю моц працуюць з праектна-каштарыснай дакументацыяй, аналізуюць, разлічваюць, прапаноўваюць. З пачаткам будоўлі работы ў аддзела не меншае: трэба складаць акты выкананых работ, на падставе якіх рыхтуюцца дакументы на заработную плату  і спісанне будаўнічых матэрыялаў. А яшчэ трэба працаваць з субпадрадчыкамі, пастаянна абмяркоўваць ход будаўніцтва з майстрамі і прарабамі арганізацыі, шукаць найлепшыя суадносіны кошту і якасці работ.
Больш за 30 год працуе вядучым інжынерам у вытворча-эканамічным аддзеле ДКУБП “Шумілінская ПМК-70” Антаніна Флерыянаўна Слямнёва. Спакойная і ўпэўненая, добразычлівая і патрабавальная, яна можа доўга расказваць пра будаўніцтва. Яе шматгадовы вопыт проста бясцэнны. Антаніна Флерыянаўна вельмі сціплая: “Наш аддзел працуе разам, толькі так можна дабіцца годнага выніку. Канешне, прыемна, што маё прозвішча занесена на раённую Дошку гонару. Але адна я, без спецыялістаў  вытворча-эканамічнага аддзела, нічога зрабіць не змагла б”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 63 ад 12.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *