В День Конституции 18 юношей и девушек Шумилинского района получили паспорт

Актуалии Молодёжь Новости

Свята кожнага грамадзяніна

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – галоўны дакумент дзяржавы, які забяспечвае правы і абавязкі кожнага грамадзяніна. Канстытуцыя і дзяржаўная сімволіка – асноўныя атрыбуты суверэнітэту кожнай краіны.
Увайшло ў добрую традыцыю ладзіць менавіта ў гэты дзень урачыстыя мерапрыемствы, адно з іх прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і стала адметным і памятным для васямнаццаці юнакоў і дзяўчат, якія ў Дзень Канстытуцыі атрымалі свой першы ў жыцці галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава, якая прымала ўдзел у мерапрыемстве, павіншавала маладых людзей са святам, адзначыла, што гэта падзея вельмі знакавая і важная для тых, хто сёння атрымлівае пашпарт. Быць грамадзянінам нашай краіны ганарова і, разам з тым, адказна. Юнакам і дзяўчатам яна пажадала годна несці праз усё жыццё пачуццё любові да Айчыны, да роднай зямлі, абараняць суверэнітэт краіны, сваімі справамі і карыснымі ўчынкамі пацвярджаць ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Пасля Ірына Мікалаеўна разам са старшым інспектарам групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Аленай Ісакаўнай Пракоф’евай уручыла шумілінцам, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, пашпарты.
Павіншаваў маладых людзей старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” В. І. Жандараў, які выказаў упэўненасць у тым, што моладзь зробіць усё магчымае, каб наша Беларусь квітнела.
Ад імя моладзі звярнулася да прысутных вучаніца Шумілінскай СШ № 1 актывістка ГА БРСМ Яна Долгая, якая  адзначыла, што пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь атрымала тры гады назад, і гэты дзень вельмі добра памятае. Дзяўчына запэўніла, што маладыя грамадзяне абяцаюць добра вучыцца і годна працаваць на карысць Радзімы, актыўна праяўляць сябе ў грамадскім жыцці.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №22 ад 17.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *