Разыскиваются очевидцы дорожно-транспортного происшествия в Шумилинском районе

Происшествия

Сведкі – адгукніцеся!

Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуецца крымінальная справа, узбуджаная па факце дарожна-транспартнага здарэння ў аг. Мікіціха Шумілінскага раёна.

22 чэрвеня каля 16.30 46-гадовы вадзіцель цягача DAF з паўпрычэпам KRONE, рухаючыся па вуліцы Шасейная аг. Мікіціха з боку Полацка ў напрамку горада Віцебск, здзейсніў наезд на 24-гадовага мужчыну ,які пераходзіў праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ пешаходу нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Калі вы сталі сведкай названага Дарожна-транспартнага здарэння ці маеце звесткі і відэазапісы, якія могуць дапамагчы аднавіць аб’ектыўную карціну здарэння, не застаньцеся раўнадушнымі і паведаміце пра гэта па тэлефонах (80212) 46-20-78, 46-20-60 (аддзел расследаванняў злачынстваў супраць бяспекі і эксплуатацыі транспарту) ці з’явіцца па адрасе г. Віцебск, праспект Маскоўскі, 51а, каб. 509.

Святлана САХАРАВА, афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *