Криминал. Происшествия.

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Ланцужок
У міліцыю звярнуўся жыхар райцэнтра, якія расказаў, што пасля таго, як у ягоным доме пабываў знаёмы, з пакоя прапалі залаты ланцужок і кулон да яго. Па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі знайшлі махляра – непрацуючага жыхара абласнога цэнтра. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана і будзе вернута гаспадару.
Па знаёмстве
Знаходзячыся ў гасцях у знаёмага з Шуміліна, пацярпеў жыхар аг. Тулава. Праспаўшыся пасля сумеснага распіцця з гаспадаром кватэры спіртных напіткаў, пацярпелы заўважыў, што ў яго знік тэлефон, а таксама два срэбныя ланцужкі з кулонамі. Урон ацэнены ў 135 рублёў. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў устанавілі, што чужое дабро да рук прыбраў гаспадар кватэры. Украдзенае канфіскавана і будзе вернута пацярпеламу. Супраць гаспадара кватэры ўзбуджана крымінальная справа.
Насілле
Непрацуючы і раней судзімы за крадзеж, грабеж і разбой жыхар Гарадоцкага раёна, жывучы з сужыцелькай ў Шуміліне, сістэматычна біў яе. Яна паведаміла пра гэта ў міліцыю. Максімальнае пакаранне, што пагражае зараз мужчыну, – гэта пазбаўленне волі ад 1 да 5 гадоў са штрафам або без яго.
Электрапіла
У раённы аддзел унутраных спраў з заявай звярнуўся пенсіянер з Обалі. Мужчына паведаміў, што ў яго доме прапала электрапіла – відаць, пабывалі злодзеі. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу – ім аказаўся непрацуючы жыхар в. Гаравыя.

Са зводак ДАІ
Абгон
На аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі жыхара Обалі, які ехаў на асабістым аўтамабілі «Рэно-Меган», бо той абагнаў спадарожную машыну на абазначаным перакрыжаванні дарог. Складзены адміністрацыйны пратакол. Парушальніку пагражае штраф да 10 БВ з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на 1 год або без пазбаўлення.
На перакрыжаванні
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар райцэнтра, які на аўтамабілі «Форд-Фокус» ехаў па другараднай дарозе, не ўступіў дарогу земляку на «Сеат-Кардоба». Апошні быў вымушаны прымяніць экстранае тармажэнне, але аварыі пазбегнуць не ўдалося: «Сеат» сутыкнуўся з «Фордам» і з ВАЗ-2109.
Віноўніку аварыі пагражае штраф да 20 БВ з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў на 2 гады або без пазбаўлення.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №31 ад 21.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *