Австрийский Зальцбург покорила цимбалистка из Шумилино

Актуалии Культура Молодёжь

Зальцбург скарылі шумілінскія цымбалы
Магчымасць выпрабаваць свой талент і майстэрства ў незвычайных абставінах, на новай аўдыторыі заўжды важная, бо дазваляе пагля-дзець іншымі вачыма на тое, чым даўно займаешся, адчуць новае дыханне. Нядаўна такую магчымасць мела Вольга Скорынава. Малады музыкант выйшла ў фінал міжнароднага музычнага конкурсу, які прайшоў у аўстрыйскім горадзе Зальцбург, і ўдзел у якім бралі музыканты з розных краін свету.
Пабываць на радзіме Моцарта, дзе нават паветра прасякнута гонарам за свайго земляка і бяскрайняй любоўю да музыкі, – само па сабе шчасце для любога музыканта. “Там зусім па-іншаму ўсё ўспрымаецца, бачна, што людзі цэняць і разбіраюцца ў музыцы”, – дзялілася ўражаннямі пасля паездкі Вольга. А ўражанняў музыкант прывезла багата, што, думаецца, будзе вельмі карысным і для яе педагагічнай дзейнасці: сёлета Вольга закончыла  Віцебскі музычны каледж імя І. І. Салярцінскага і набірае вучняў у клас цымбал у Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў.
Перад патрабавальнай публікай і прадстаўнічым журы В. Скорынава выканала “Прэлюдыю і Алегра” Ф. Крэйслера, “Вальс №7” Ф. Шапэна і “В лунном сиянии” В. Малярова. Гэтыя вядомыя музычныя творы, выкананыя на цымбалах, атрымалі асаблівае гучанне і не змаглі нікога пакінуць раўнадушным. Музыкант Вольга Скорынава стала пераможцам у намінацыі “Інструментальная музыка”, праславіўшы тым самым не толькі Шуміліна, але і наогул усю Беларусь. Цяпер у свеце пра наш гарадок будуць думаць не інакш, як пра месца, дзе выхоўваюць таленавітых цымбалістаў.
А заслужыць такое высокае прызнанне магчыма толькі цаной нястомнай працы – гэта дакладна ведае патомны музыка Вольга Скорынава, якая ні на дзень не пакідае ў спакоі свой інструмент і па-сапраўднаму апантаная музыкай. Яна праяўляе незвычайную працаздольнасць і вынослівасць, калі справа тычыцца рэпетыцый.
Паездка ў Зальцбург мела вялікае значэнне для станаўлення асобы музыканта, стала такой своеасаблівай мяжой паміж вучобай і педага-гічнай дзейнасцю. А яшчэ аказалася наогул вельмі цікавай і пазнавальнай: за 10 дзён удалося пабываць на шматлікіх экскурсіях, пагуляць па горадзе, з’ездзіць у Вену.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *