1 верасня – Дзень ведаў

Актуалии Образование Официально

Дарагія школьнікі і студэнты! Паважаныя педагогі і бацькі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх
з днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Гэтае свята невыпадкова называюць Днём ведаў. Школьныя гады – гэта не толькі цудоўны і радасны час, але і вельмі важны і адказны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час, калі вы атрымліваеце свае асноўныя веды, вызначаеце свой будучы жыццёвы шлях.
Вучыцца – адказная  работа, якая патрабуе і ад вучняў, і ад настаўнікаў, а таксама ад бацькоў цярпення і сур’ёзных адносін. Таму вучням і студэнтам у новым навучальным годзе мы жадаем мэтанакіраванасці, настойлівасці, працавітасці, насычанага творчага жыцця і выдатных адзнак, а настаўнікам і бацькам – прафесійных поспехаў, цярпення, мудрасці, дасягненняў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення!
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *