Итоги поступления шумилинских выпускников

Актуалии Образование

Здзейснілі ўсе мары
У чэрвені, падчас цэнтралізаванага тэсціравання, усе хвалююцца, куды пайсці вучыцца, а вось ў жніўні час падводзіць пэўныя вынікі. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі К. Д. Галуза, для шумілінскіх устаноў адукацыі сёлетні год паспяховы як ніколі за апошнія гады.  Са 165 выпускнікоў 11-х класаў амаль палова – 75 чалавек  (45,5%) паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Па папярэдніх даных трэцяя частка – 56 чалавек – будзе  набываць прафесію ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, 30 чалавек паступілі ў прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, 4 будуць вучыцца на курсах пры ВНУ.
Лідарам па паступленні, як і належыць, з’яўляецца раённая гімназія – 15 выпускнікоў (88,2%) з 17 сталі студэнтамі ўніверсітэтаў і акадэмій. Далей ідуць Амбросавіцкая д/с-СШ – 60% (3 з 5) і Обальская СШ – 52,6% (10 з 19). Па 50% выпускнікоў паступілі ў ВНУ ў Кардонскай СШ (5 з 10), Лаўжанскай д/с-СШ (2 з 4) і Мішневіцкай СШ (1 з 2). Добрыя вынікі ў школах райцэнтра: У СШ №2 паступілі 7 вучняў з 15 (46,7%), СШ №1 – 26 з 59 (44,1%).
Паспяхова паступілі ўсе нашы медалісты. Эканамічныя спецыяльнасці абралі Бараноўская Вікторыя (Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт), Сыцько Кацярына (Магілёўскі дзяржуніверсітэт), Каваленка Юлія (Полацкі дзяржуніверсітэт) і Сцепаненка Анастасія (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт), а Арцем Чаплінскі будзе вучыцца ў камандна-інжынерным інстытуце МНС у Мінску.
Вызначаюцца са сваім лёсам выпускнікі 9-х класаў, бо залічэнне ў сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы працягвалася да апошняга. Але, па папярэдніх даных, з 205 выпускнікоў пажадалі  вучыцца ў 10 класе 120 чалавек (58,5%), 35 дзевяцікласнікаў вырашылі прадоўжыць вучобу ў ССНУ, 47 – у ПТНУ.
Пералік прафесій, якія абралі выпускнікі шумілінскіх школ, налічвае некалькі дзясяткаў радкоў. Таму ёсць спадзяванні, што многія з выпускнікоў вернуцца ў родны раён мацаваць эканоміку і сацыяльную сферу Шуміліншчыны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №70 ад 05.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *