В Шумилино прошёл дворовой футбольный турнир

Мир увлечений Спорт

На пляцоўцы – дзеці і бацькі
Нядзеля. Вечар. “Верхні горад”.  Футбольная пляцоўка. У другі раз праходзіць турнір дваровых футбольных каманд “Бітва двароў”.
“Першая “Бітва двароў” прайшла ў пачатку лета, – расказваюць Максім Крыгін і Аляксандр Прусакоў, якія былі  ініцыятарамі спабор-ніцтваў. – Тады змагаліся толькі дзве каманды. Мы, бацькі, змаглі адцягнуць нашых дзяцей ад камп’ютараў і тэлевізараў: улетку на футбольнай пляцоўцы пастаянна ганяюць мяч дзеці. Футбол стаў моднай забавай у нашым мікрараёне. Таму і вырашылі праводзіць турнір”.
За перамогу змагаліся дзве каманды з вуліцы Юбі-лейная і каманда з вуліцы Кааператыўная. Судзілі матчы настаўнікі Шумілінскай СШ №1 Аляксандр Ходзюш і Сяргей Сахончык, а таксама  галкіпер ФК “Шуміліна” Павел Барысаў.
Трэба было адчуваць тую атмасферу, што вітала падчас футбольных сустрэч.  Гледачоў было багата: нехта прымасціўся ў цяньку на траўцы, хтосьці – на лавах ля пляцоўкі, але самымі “крутымі” глядацкімі месцамі сталі вокны і балконы суседніх дамоў. Найбольш апантанымі заўзятарамі, зразумела, выступілі  бацькі, бабулі і дзядулі юных футбалістаў.  А вось юныя футбалісты яўна разгубіліся перад такой вялікай глядацкай аўдыторыяй. У матчы-адкрыцці яны вельмі хваляваліся і не змаглі паказаць свае ўменні. Праўда, безгалявая  нічыя ніколькі не засмуціла ўдзельнікаў – першыя галы былі забіты падчас серыі пасляматчавых пенальці.
У наступных сустрэчах было дастаткова прыгожых камбінацый і галоў. Кожнае ўдалае дзеянне футбалістаў падтрымлівалася шквалам апладысментаў і гучных воклічаў.
Каманда-пераможца – дваровы калектыў з вуліцы Юбілейная – атрымала галоўны кубак “Бітвы двароў”. А ўсіх юных футба-лістаў чакаў салодкі падарунак – торт у выглядзе футбольнага поля.
Завяршылася “Бітва двароў” міні-турнірам, у якім бралі ўдзел бацькі юных футбалістаў.
Алесь САКАЛОЎ. Надрукавана ў №69 ад 02.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *