Осеннюю ярмарку провели участники клуба «Ветеран» в Шумилино

Мир увлечений Общество

Традыцыйны фэст агароднікаў
Нішто не можа перашкодзіць традыцыйнаму вераснёўскаму фэсту агароднікаў. І нават калі і ў не ўсё ўрадзіла так шчодра, як хацелася б, гэта ніяк не замінае прыйсці ў РЦК на восеньскі свята-кірмаш агароднікаў, які ладзяць для сябе члены клуба “Ветэран”.
2 верасня прыбраныя для свята кабеты цягнулі у цэнтр культуры хто кветкі, хто гарбузы ды вінаград, а хто і … паслён. “Пасеяла я кветкі, – расказвае Любоў Дземінёва, – угнойвала, старанна палола, даглядала, як магла. Вырас вялізны куст, які нават плады даў (і сапраўды, маленькія чорныя ягадкамі быў усыпаны “букет”, які жанчына прынесла з сабой у якасці доказу). І толькі потым я зразумела, што гэта звычайны паслён”. Вось такімі жартоўнымі гісторыямі, смехам, спевамі, сяброўскімі размовамі было, як і заўжды, напоўнена гэта восеньскае свята.
Для таго, каб жанчынам (а ў зале, сапраўды, сабраліся выключна прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва: напэўна, агародніцтва – не самы галоўны талент шумілінскіх мужчын) было па-сапраўднаму весела, каб мерапрыемства “прагучала”, працаваў сапраўдны культурны фронт. Гэта і кіраўнік клуба, арганізатар свята Галіна Аляксеева,  і адказны за гук Юрый Раманаў, і акампаніятары Анатоль Міхееў з Андрэем Крыўцовым, і задорныя прыгожыя вядучыя Ілона Карнілава і Юлія Паус, ды і самі агародніцы раз ад разу выходзілі на сцэну з мікрафонам.
Апроч усяго, гэта яшчэ і конкурс на лепшую кампазіцыю з кветак і гародніны. Кацярына Палоўнікава, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, якая была членам журы, адзначыла старанні ўсіх без выключэння. Але лепшымі былі прызнаны кампазіцыі Е. І. Васільевай і С. І. Балашэўскай. Усе атрымалі прызы. Дарэчы, падарункаў і прыемных сюрпрызаў на свяце было шчодра, як восеньскіх кветак. Імяніннікі таксама не пакінулі кірмаш без падарункаў.
Свята падвяло вынікі сезону. Зімой – адпачываем, ну, а з вясны – зноў у строй. Нягледзячы на розныя там радыкуліты і артрыты. У стараннасці і руплівасці ніхто не зраўнуецца з нашымі агароднікамі-пенсіянерамі. Малайцы!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *