Вас приглашают творческие коллективы Шумилинского районного центра культуры

Актуалии Свет захапленняў

Запрашаюць творчыя калектывы Шумілінскага раённага цэнтра культуры

Народны фальклорны калектыў “Гульбічы”

Вы з задавальненнем знаёміцеся з гісторыяй роднага краю, традыцыямі нашых продкаў, вам падабаецца беларускі фальклор ці вы проста любіце спяваць народныя песні? Народны фальклорны калектыў “Гульбічы” чакае вас.

Кіраўнік Юлія Фянько.

Народны клуб “Ветэран”
Жыццё на пенсіі працягваецца. З’яўляецца шмат вольнага часу, каб займацца любімай справай. Вы не адны. Прыходзьце ў клуб, дзе вы можаце падтрымаць сваё здароўе ў аздараўленчай групе, праявіць вакальныя дадзеныя, паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах.
Кіраўнік Галіна Аляксеева.

Народны хор “Світанак”
Калі вам 25 гадоў і больш, ёсць голас, любіце спяваць – тады народны хор “Світанак” для вас. Рэпертуар хору разнастайны: ад народных матываў да эстрадных кампазіцый.
Кіраўнік  Ларыса Дземідовіч.

ВІА “Шанс”
Ніводны канцэрт не абыходзіцца без выступлення гэтага калектыву. Рэпертуар ансамбля – гэта вядомыя многімі песні: ад задорных да лірычных. Хочаце стаць удзельнікам і далучыцца да вялікай каманды шумілінскіх выканаўцаў? Прыходзьце!
Кіраўнік Аляксандр  Міронаў.

Народны тэатр
“Жыццё – тэатр,  а людзі ў ім акцёры…” Кожны дзень мы ходзім на працу і выконваем сваю прафесійную ролю, вяртаемся  дамоў – і зноў ігра. Жадаеце паспрабаваць штосьці новае, атрымаць задавальненне ад узаемін з аднадумцамі, прымераць новы сцэнічны вобраз і проста напоўніць жыццё тэатрам? Усіх, каму споўнілася 18 гадоў, чакае народны тэатр.
Кіраўнік Таццяна Багданава.

Рок-гурт  “Эксперымент”
запрашае ўсіх,  хто валодае вакальнымі дадзенымі ці навыкамі гульні на музычных інструментах, і каму споўнілася 20 гадоў.
Кіраўнік Максім Крыгін.

Дзіцячая тэатральная студыя
Кожнае дзіця валодае нейкім талентам. А можа гэта тэатральнае мастацтва? Вашаму дзіцяці дапамогуць раскрыць здольнасці, адчуць упэўненасць ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, прынесці ў школьнае жыццё новыя станоўчыя эмоцыі.
Кіраўнік Вераніка Саладухіна.

Аматарскае аб’яднанне “Падлетак”
Калі вам ужо надакучылі камп’ютарныя гульні, тэлевізар, а ўзаеміны ў сацыяльных сетках не прыносяць задавальнення, то “Падлетак” чакае вас. Давайце разам рашаць, як праводзіць вольны час цікава, весела і з карысцю. Разам разбавім школьнае жыццё новымі ўражаннямі!
Аб’яднанне запрашае дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Кіраўнік Аляксандр КАРНІЛАЎ.

Народны тэатр мініяцюр “Буф”
Смех падаўжае жыццё. Смех падымае настрой. А вы спрабавалі рассмяшыць сяброў, сваіх блізкіх? Атрымліваецца? Тады народны тэатр мініяцюр “Буф” чакае вас.
Кіраўнік Юрый Раманаў.

Дыскаклуб “Круг”
У дыскаклубе займаюцца абмеркаваннем  танцавальных і музычных накірункаў, правядзеннем дыскатэк, удзелам у раённых і абласных конкурсах дзі-джэяў.
Кіраўнік Юлія Паўс.

“Новы погляд”

– гэта тэатр рук у неоне.  Малады калектыў займаецца пастаноўкай нумароў для розных мерапрыемстваў. Вясёлыя зносіны і мора пазітыву вам забяспечаны. Чакаем вас!
Кіраўнік Хрысціна Бурлакова.

Дзіцячы танцавальны калектыў “Пчолкі”, малодшая група
Каб умець добра рухацца, трэба вучыцца з самага дзяцінства. Першыя поспехі дзяцей – самыя яркія для бацькоў і так запамінаюцца самім дзіцём. Гэта калектыў для самых маленькіх – 5-7 гадоў.

Танцавальны калектыў “Шарм”,  старэйшая група 15-18 гадоў
Маладзёжная танцавальная група чакае тых, хто любіць музыку і хоча навучыцца танцаваць. Далучыўшыся да нас, на любой дыскатэцы вы будзеце ў цэнтры ўвагі.
Кіраўнік  Дар’я Сцяпанава.

Дзіцячая эстрадная студыя “Асарці”
А гэта студыя для тых, хто любіць спяваць і танцаваць, выступаць на сцэне, каб дастаўляць задавальненне людзям і самому лавіць хвалю выдатнага настрою. Мы дапаможам развіць таленты вашых дзяцей. Вядома, што з песняй і танцам лягчэй ісці па жыцці. Да слова сказаць, калектыў з разнастайнымі нумарамі часта выступае на вялікай сцэне. Прыходзьце! “Асарці” чакае дзяцей з 2 па 11 клас.
Кіраўнік Ілона Карнілава, хармайстар Наталля Філіпава.

Запісацца ў гэтыя і іншыя калектывы можна па тэлефоне 4-19-85.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *