На Дні беларускага пісьменства ў Рагачове пабываў шумілінскі пісьменнік і краязнаўца Віктар Улюценка

Общество

Падарункі з Рагачова
На Дні беларускага пісьменства ў Рагачове пабываў шумілінскі пісьменнік і краязнаўца Віктар Васільевіч Улюценка. Вярнуўшыся, ён перадаў у Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей памятныя падарункі ад старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнкі – тэматычныя выданні, прысвечаныя гораду Рагачову, падрыхтаваныя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта кнігі “Рагачоўшчына – зямля натхнення і дабра”,  “Добры дух зямлі Дняпроўскай”, а таксама спецвыпуск газеты “Свабоднае слова”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства ў Рагачове, сувенірную ляльку “Алеся” і іншае.
“Падарункі папоўняць выставачны праект “Таленты зямлі Шумілінскай” пра знакамітых землякоў-літаратараў, прысвечаны Году культуры”, – сказала дырэктар музея Святлана Іванова.
Свята ў Рагачове, яго арганізацыя і асаблівая душэўная атмасфера ўразілі Віктара Васільевіча, гэтымі пазітыўнымі эмоцыямі ён з радасцю падзяліўся з супрацоўнікамі музея, калі вярнуўся дадому.
Дарэчы, наступны Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць Полацк.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад 16.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *