Шумилинская ДЮСШ приглашает детей на волейбол, лёгкую атлетику и борьбу

Молодёжь Спорт, туризм

Спартыўная школа запрашае на валейбол, лёгкую атлетыку і барацьбу
Новы навучальны год пачаўся і ў Шумілінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Тут працуюць аддзяленні па валейболе, грэка-рымскай барацьбе і лёгкай атлетыцы. Спартыўную школу наведваюць больш за 260 дзяцей.
Летам у школе быў зроблены рамонт, што не толькі стварыла больш камфортныя ўмовы для знаходжання тут дзетак, але і для прыёму шматлікіх гасцей з усёй Беларусі і суседніх краін. У зале ДзЮСШ праводзяцца міжнародныя турніры, нашы спартсмены пастаянна праслаўляюць родную Шуміліншыну гучнымі перамогамі.
Сёлета ў школу прыйшлі працаваць маладыя спецыялісты, якія ў свой час менавіта тут захапіліся спортам. Сёння ўжо яны набіраюць малодшых школьнікаў у свае групы.

Ганна Белавусава набірае другаклашак

у аддзяленне па валейболе.

Уладзіслаў Вязіцкі запрашае вучняў 3-6 класаў

у аддзяленне лёгкай атлетыкі на бегавыя віды.

Пад кіраўніцтвам Яўгена Асташонка будзе працаваць

група па грэка-рымскай барацьбе ў Башнёўскай школе.

Новы набор у групу па валейболе ў Обалі робіць

вопытны трэнер Людміла Харкавец.
Прыводзьце дзяцей у спорт!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *