А кто-то решил от армии откосить…

Молодёжь Общество

Ухілісты, вас шукаюць і знаходзяць

Як 23 лютага святкаваць, дык усе адразу – мужчыны. А вось выконваць свой ваенны абавязак жадаюць далёка не ўсе прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва. І калі нехта думае, што ў іх ёсць выбар, то памыляецца. Служыць Айчыне – абавязак і пачэсная місія кожнага мужчыны.
На гэта ў разгар мерапрыемстваў асенняга прызыву асаблівую ўвагу звярнуў выконваючы абавязкі начальніка адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага ваеннага камісарыяту Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Аляксандр Акімаў. Таксама ён заўважыў, што прызыўнік, які ўхіляецца ад мерапрыемстваў прызыву, можа ў выніку панесці не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць. Гэта нядрэнна было б усвядоміць тым хлопцам, якія сёння ўхіляюцца ад прызыву.
Гэта:
Арлоў Міхаіл Леанідавіч
Езавітаў Антон Ігаравіч
Жыжоў Уладзіслаў Сяргеевіч
Іваніцкі Уладзіслаў Валер’евіч
Кананчук Яўген Іванавіч
Корсак Юрый Алегавіч
Лапцёнак Алег Міхайлавіч
Лямнёў Аляксандр Уладзіміравіч
Лямнёў Глеб Аляксандравіч
Макаранкаў Ілья Сяргеевіч
Маркіянаў Дзмітрый Уладзіміравіч
Мамойка Сяргей Алегавіч
Нікіфараў Ілья Уладзіміравіч
Ардзінат Васіль Юр’евіч
Пазнякоў Дзяніс Сяргеевіч
Рыбкін Дзяніс Уладзіміравіч
Скоры Аляксандр Леанідавіч
Тарасенка Ілья Сяргеевіч
Фацееў Антон Іванавіч
Фядзьковіч Валерый Валер’евіч
Філюхоў Антон Сяргеевіч
Чаранок Уладзіслаў Уладзіміравіч
Штарас Эдуард Эдвардасавіч.
У пацвярджэнне сваіх слоў Аляксандр Акімаў расказаў, што за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву за апошні час тры чалавекі былі асуджаны судом Шумілінскага раёна і цяпер выплачваюць вялікія штрафы: Б. Ю. Федчанка з Дабеі (70 базавых велічынь), Я. П. Голубеў з Шуміліна (80 базавых велічынь), А. А. Сакалоў з Крывога Сяла (80 базавых велічынь).
Нельга не заўважыць, што пасля выплаты штрафаў і зняцца судзімасці хлопцы яшчэ паспеюць адслужыць у арміі. “Адначасова з гэтым, – заўважыў А. А. Акімаў, – прызыўнікам варта памятаць і пра тое, што прыцягненне да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці цягне за сабой пэўныя праблемы з працаўладкаваннем, выездам за мяжу, атрыманнем крэдыту і г. д., але ад службы ў арміі не вызваляе”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *