К профессиональному празднику. Энергия света и труда

Общество Экономика

Энергія святла і працы

Калектыў раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт 22 снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, без якіх немагчыма ўявіць сучаснае жыццё, – энергетыкі. У нашым раёне гэта і калектыў раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт».

Начальнік участка Іван Андрэеў адзначае, што асноўныя задачы арганізацыі заключаюцца ў рэалізацыі электраэнергіі, кантроль за станам абаненцкай запазычанасці, нагляд за выкананнем спажыўцамі ўстаноўленых велічынь і рэжымаў спажывання. Вялікая ўвага надаецца эксплуатацыі прыбораў уліку і іх замене.

Сёння на ўліку ў «Энергазбыце» знаходзіцца 5480 бытавых абанентаў у Шуміліне і Обалі, 6190 – у сельскай мясцовасці. 492 абаненты выкарыстоўваюць электраацяпленне, іх колькасць пастаянна расце. За месяц жыхары раёна спажываюць ад 3,4 мільёна кВт*г электрычнай энергіі ў чэрвені да 4,5 мільёна кВт*г у студзені.

Сярод прадпрыемстваў раёна найбольш электрычнасці спажывае «Вітконпрадукт»: за адзінаццаць месяцаў – амаль 7,8 мільёна кВт*г. У тройцы лідараў па спажыванні Обальскі керамічны завод (5,1 мільёна кВт*г) і Шумілінскі філіял Верхнядзвінскага масласырзавода (3,1 мільёна кВт*г).

12234 абаненты (97% ад агульнай колькасці) падключаны да праграмы аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі «АСКУЭ-быт». Гэта дазваляе спажыўцам бачыць дакладныя паказанні і своечасова кантраляваць расход.

На ўчастку працуюць 15 чалавек: інжынеры, электраманцёры, кантралёры, вадзіцелі, спецыялісты разлікова-касавага цэнтра і прыбіральшчык.

– Хачу павіншаваць работнікаў участка і ветэранаў працы са святам – Днём энергетыка і пажадаць поспехаў і святла ў працы і сямейным дабрабыце! – адзначыў Іван Андрэеў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *