Дэмаграфія па-шумілінску: ліпень-жнівень 2016

Общество Семья

Віншуем з нараджэннем!
У ліпені нарадзіліся:

Болсун Максім (Шуміліна);
Васілеўскі Алег (Светласельскі);
Галунцова Арына (Шуміліна);
Гусакова Арына (Шуміліна);
Дземідзенка Вікторыя (Шуміліна);
Жыгуноў Уладзіслаў (Мікіціха);
Мамехін Ілья (Шуміліна);
Мінаева Мілана (Лескавічы);
Пянко Мікіта (Мікіціха);
Рудзатс Міхаіл (Баёўка);
Серабаба Вера (Шуміліна);
Шляхцянкова Кацярына (Светласельскі);
Энс Ангеліна (Шуміліна).

У жніўні нарадзіліся:
Багданава Яна (Шуміліна);
Балбышава Ангеліна (Дабея);
Барадзюля Марыя (Мікалаева);
Варанцова Валерыя (Шуміліна);
Гаева Лізавета (Шуміліна);
Галуза Ганна (Шуміліна);
Гаўрылкін Арцём (Шуміліна);
Гецман Мілена (Добрына);
Жураўлёва Ірына (Шуміліна);
Іваніцкі Глеб (Шуміліна);
Камыш Валерыя (Шуміліна);
Канагатаў Станіслаў (Мікіціха);
Лабада Канстанцін (Лескавічы);
Мароз Марыя (Шуміліна);
Сафончык Канстанцін (Кардон);
Смажанкоў Анатоль (Мікіціха);
Петрусевіч Вячаслаў (Светласельскі);
Полацкая Кацярына (Шуміліна);
Рагожкіна Мілана (Шуміліна);
Рыжанкова Аніта (Мікалаева);
Ткачонак Аляксандр (Мікалаева);
Токарава Аліна (Амбросавічы);
Фадзееў Усевалад (Шуміліна).
У ліпені-жніўні ў раёне нарадзіліся 36 дзетак. На 19 нованароджаных пабагацеў райцэнтр, на 6 – Светласельскі сельсавет, на 5 – Лаўжанскі, на 4 – Мікалаеўскі, на 2 – Дабейскі.

6 шлюбаў у ліпені і 17 – у жніўні
Як паведаміла начальнік аддзела загсу райвыканкама Ірына Кісялевіч, у ліпені на Шуміліншчыне  нарадзілася 6 новых сямей (летась іх было 22). Дзве пары адправілася заключыць шлюб у аддзел загсу, па адной пары – у Дабейскі, Лаўжанскі, Обальскі і Сіроцінскі сельвыканкамы.
Больш вясельным стаў жнівень – зарэгістравана 17 шлюбаў (на 2 менш, чым у 2015 годзе). 12 пар заключылі шлюб у аддзеле загсу, дзве – у Светласельскім сельвыканкаме, па адной пары – у Лаўжанскім, Мішневіцкім і Обальскім сельвыканкамах.

Разводы
У ліпені-жніўні судом Шумілінскага раёна было разведзена пяць сямейных пар. Прычым, у чатырох разведзеных парах ёсць дзеці. У чатырох выпадках заяву аб скасаванні шлюбу падавалі жанчыны, у адным – мужчына. Васьмі сямейным парам суд даў тэрмін на прымірэнне.
У загсе ў ліпені-жніўні былі разведзены 2 сямейныя пары (адна – у ліпені і адна – у жніўні).

Пазбаўленне бацькоўскіх правоў

У ліпені-жніўні бацькоўскіх правоў былі пазбаўлены дзве жанчыны: Наталля Назарава з Шуміліна і Крысціна Крамарава з п. Завадскі.

Страты
У ліпені-жніўні пайшлі з жыцця  46 жыхароў раёна, 9 з іх былі працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту пайшлі з жыцця 11 чалавек, ад анкалагічных захворванняў – 7, ад знешніх прычын смерці – 4. Ад старасці ў ліпені-жніўні памерлі 11 жыхароў раёна.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *