2 кастрычніка – Дзень настаўніка

Актуалии Образование Общество

2 кастрычніка – Дзень настаўніка

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Ва ўсе часы настаўнік выконваў самую высакародную місію на зямлі – сеяў разумнае, добрае, вечнае. Вы прысвяцілі сваё жыццё навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення. Вас вызначае высокая культура, цярпенне і прафесіяналізм. Адданасць абранай прафесіі спрыяе раскрыццю і рэалізацыі здольнасцяў навучэнцаў. Якасць працы сучаснага педагога вымяраецца не толькі адзнакамі ў дзённіках вучняў, але і канкурэнтаздольнасцю і запатрабаванасцю выпускнікоў у жыцці.
Педагогі Шуміліншчыны высока трымаюць сваю прафесійную планку, выкарыстоўваюць новыя адукацыйныя тэхналогіі, пастаянна працуюць над павышэннем якасці адукацыі.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні дабра, удачы і шчасця. Няхай  гэты святочны дзень прынясе вам станоўчыя эмоцыі, цёплыя віншаванні і пажаданні ад вашых вучняў. Моцнага вам здароўя, творчых поспехаў і жыццёвага аптымізму!

Надрукавана ў №77 ад 30.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *