А бярозы на могілках так і ляжаць

Общество

А бярозы на могілках так і ляжаць

Два месяцы таму ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Віцебска. Яна прыязджала летам да родных на могілкі, якія знаходзяцца за Шумілінам у раёне вуліцы Паўночнай (за ачышчальнымі збудаваннямі вытворчага цэха ААТ “Малако”), і была вельмі занепакоена тым, што там ляжаць тры паваленыя бярозы. Тады мы патэлефанавалі ў камунгас, дзе нас запэўнілі, што ў самы бліжэйшы час спілаваныя дрэвы будуць прыбраны і вывезены з могілак.
Час прайшоў. На мінулым тыдні ў рэдакцыю  патэлефанавалі сталыя жыхары “за лініі” і папрасілі дапамогі. Як высветлілася, зноў жа па гэтым пытанні. Мы выехалі на месца, каб на свае вочы пабачыць сітуацыю. Сапраўды, паваленыя бярозы так і ляжаць пасярод могілак, ніхто за іх і не браўся. Чаму? Нам таксама цікава. Мы адпраўляем крытычны матэрыял на рэагаванне ва УП ЖКГ.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *